wd wp Пошук:

Туз

Туз, Туз-Гёлю (турэцк.: Tuz Gölü, літар. Салёнае возера; у старажытнасці — Tatta; стар.-грэч.: Λιμνοθαλασσα εν Φρυγιη — «Фрыгійскае салёнае возера») — другое па велічыні возера ў Турцыі. Салёнасць возера складае 340 ‰. Размешчана ў цэнтры правінцыі Анатолія, за 105 км на паўночны ўсход ад Коньі і за 150 км на паўднёвы ўсход ад Анкары.

Вялікую частку года гэта дробнае (1—2 м) і салёнае возера мае плошчу 1500 км². Яно звычайна мае даўжыню 80 км і шырыню 50 км, узровень зрэзу вады — 905 м над узроўнем мора.

Возера напаўняе тэктанічную ўпадзіну на цэнтральным плато Турцыі. У Туз упадаюць два буйных ручая, таксама возера сілкуецца ад падземных крыніц і ападкаў, бяссцёкавае. Там дзе ў Туз упадаюць каналы і ручаі, утварыліся саланаватыя балоты. Улетку з-за выпарэння Туз губляе большую частка сваёй вады, на перасохлым дне ўтвараецца пласт солі сярэдняй таўшчынёй 30 см. Узімку соль ізноў раствараецца ў прэснай вадзе, якую возера атрымлівае ў відзе ападкаў і сцёку з навакольных земляў.

Тры саляныя шахты на возеры здабываюць парадку 70 % ад усёй солі, якая спажываецца Турцыяй. Здабыча солі вызначае кірунак прамысловай дзейнасці ў рэгіёне, якая, галоўным чынам, звязана з ачысткай і перапрацоўкай солі. Возера атачаюць апрацоўваемыя землі, толькі на поўдні і паўднёвым захадзе апрацоўка зямлі немагчымая з прычыны затаплення засоленых глеб.

У 2001 годзе возера Туз разам з прылеглымі стэпамі было абвешчана асабліва ахоўнай тэрыторыяй. На групе астравоў у паўднёвай частцы возера гняздуецца вялікая папуляцыя фламінга. Акрамя таго, тут гняздуецца белалобы гусак, а ў навакольных вёсках — стэпавая пустальга[крыніца?].

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Салёныя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Турцыі
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц