Тува Семінгсен (нарв.: Tuva Semmingsen, нар. 13 студзеня 1975) — нарвежская спявачка (меца-сапрана, каларатура[1]).
Тува Семінгсен нарадзілася ў Нарвегіі. Навучалася ў Нарвежскай музычнай акадэміі[en] ў Осла і Акадэміі оперы ў Капенгагене[2].
Яна дэбютавала ў 1999 годзе ў Каралеўскім тэатры Даніі[en] ў ролі Керубіна ў Жаніцьбе Фігара. З 2000 па 2016 год працавала ў Каралеўскім тэатры і спявала ў операх «Юлій Цэзар[en]» Гендэля ў ролі Секста Пампея[en], у «Папялушцы[en]» Расіні ў ролі Анджэліны, у «Севільскім цырульніку[en]» Расіні ў ролі Разіны, у Партэнопе[en] Гендэля ў ролі Патрыі Разміры.
Тува таксама выступала ў Глайндборнскім оперным фестывалі[en] (Усходні Сусекс[en], Вялікабрытанія), у Стакгольмскай каралеўскай оперы (Швецыя), Нацыянальнай оперы Латарынгіі[en], Рэймскай оперы, Лільскай оперы (Францыя), Нарвежскай оперы. У 2017 годзе яна прыняла ўдзел у пастаноўцы камічнай оперы «Kveiteprinsen» у Кілдэнскім тэатры[en] і Канцэртным холе Крысціянсана[3][4].
Тува захапляецца джазам. У 2014 годзе яна выпусціла ў сучаснай джазавай інтэрпрэтацыі шэраг шырока вядомых песень[5]. У якасці запрошанай спявачкі яна выступала з Дацкім нацыянальным сімфанічным аркестрам[en] у 2018 годзе пад кіраўніцтвам дырыжоркі Сары Хікс з праграмай музычных тэм з шэрагу кінакарцін: спагеці-вестэрны «доларавай трылогіі» і гангстарскія фільмы[6].
Тува была запрошанай артысткай у чэрвені 2020 года ў дацкім прадстаўленні «Divas and Diamonds» з музыкантамі Дацкага нацыянальнага сімфанічнага аркестра, «DR Big Bandet» і «DR VokalEnsemblet»[7].