wd wp Пошук:

Трэнчынскі Град

Трэнчынскі замак (славацк.: Trenčiansky hrad) — замак у заходняй Славакіі па-над горадам Трэнчын.

Гісторыя

Рымскі надпіс на камні пад замкам

Замак верагодна ўзнік на месцы старога гарадзішча. Першыя аб’екты, жылая вежа і ратонда, былі збудаваныя ў XI ст. У канцы XIII ст. замкам стаў валодаць венгерскі магнат Матуш Чак, які фактычна кантраляваў тэрыторыю цэлай Славакіі. У гэты час замак быў пашыраны і перабудаваны. Пасля смерці Матуша Чака да XV ст. замак належыў венгерскаму каралю. У XV ст. замак стаў маёмасцю Стэфана Запольскага, які пачаў шырокую перабудоўлю ўсяго замка. У 15401560 фартыфікацыю замка ўзмацнілі італьянскія архітэктары. У 1790 годзе замак згарэў. У XIX ст. замак быў закансерваваны і пазней былі праведзеныя рэстаўрацыйныя работы. У цяперашні час у замку знаходзіцца Трэнчынскі музей.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі Славакіі
Катэгорыя·Трэнчын