wd wp Пошук:

Тры буслы

Купал з фантанам і скульптурай «Тры буслы» над атрыумам гандлёвага цэнтра «Сталіца»

Тры буслы — скульптурная кампазіцыя святломузычнага фантана на плошчы Незалежнасці ў Мінску, размешчаная на шкляным купале над атрыумам гандлёвага цэнтра «Сталіца». З’яўляецца цэнтральнай кампазіцый мастацка-дэкаратыўнага афармлення плошчы, якая была задумана і зацверджана ў 2006 годзе, але па тэхнічных прычынах пры добраўпарадкаванні плошчы не рэалізавана. Устаноўлена ў канцы чэрвеня 2009 года. Аўтары «Трох буслаў» — скульптары Алена Хараберуш і Леанард Пакульніцкі. Аўтар гербаў абласных гарадоў на фантане — скульптар Алег Купрыянаў[1]. Праект добраўпарадкавання плошчы распрацаваны архітэктарамі Міхаілам Гаўхфельдам, Вячаславам Данілавым, Віктарам Нікіціным, Аляксандрам ЧудовічамМінскпраект»).

Вышыня скульптуры, выкананай з сілуміну, складае 4 метры. Скульптурная кампазіцыя адлюстроўвае буслоў, якія вылятаюць з буслянкі, метафарычна звітай з кароны дубу, снапоў жыта і вянка. Паводле Алены Хараберуш, сааўтара скульптуры: «Буслы — гэта сімвал любові да радзімы, а таксама гэта сям’я. Можа, гэта і трывіяльна, аднак плошча Незалежнасці, нягледзячы на яе новы выгляд, зусім не навабуд, таму штось авангарднае было б для яе непрыдатнае»[2].

Эмблема Маскоўскага раёна Мінска

Скульптура змешчана на эмблеме Маскоўскага раёна Мінска. Паводле апісання, тры буслы сімвалізуюць тры рэспублікі: Беларусь, Расію і Украіну, аб’яднаныя вянком дружбы народаў і агульным гняздом, — адзінай гісторыяй трох краін[3].

Зноскі

  1. Аисты в Минске. 26.06.2009
  2. Бронзавыя буслы ўпрыгожаць плошчу Незалежнасці. Навіна аддзяленняў ад 31 мая 2007 Архівавана 27 чэрвеня 2019.
  3. Символика района
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Славутасці Мінска
Катэгорыя·2009 год у Мінску
Катэгорыя·З’явіліся ў 2009 годзе
Катэгорыя·Плошча Незалежнасці (Мінск)
Катэгорыя·Творы Алены Хараберуш
Катэгорыя·Творы Леанарда Пакульніцкага
Катэгорыя·Творы Алега Купрыянава
Катэгорыя·Скульптуры Беларусі
Катэгорыя·Фантаны Мінска
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска