wd wp Пошук:

Трыянонскі дагавор

Венгрыя паводле Трыянонскга дагавора (светла-зялёны колер) і тэрыторыі, якія адышлі ад яе (цёмна-зялёны). Паказаны этнічны склад рэгіёнаў на 1920 г.

Трыянонскі мірны дагавор быў складзены паміж краінамі-пераможцамі ў Першай сусветнай вайне і пацярпелай паражэнне Венгрыяй. Падпісаны 4 чэрвеня 1920 года ў Вялікім Трыянонскім палацы Версаля. Набыў моц 26 ліпеня 1921.

Дагавор юрыдычна афармляў становішча, якое фактычна склалася ў басейне Дуная пасля вайны. У выніку была зафіксавана страта Венгрыяй значных тэрыторый:

Трыянонскі дагавор, у выніку якога Венгрыя пазбавілася 2/3 тэрыторыі і насельніцтва (у тым ліку 3 мільёнаў этнічных венграў), 88 % лясных рэсурсаў, 83 % вытворчасці чыгуну і 67 % банкаўска-крэдытнай сістэмы, быў успрыняты ў Славакіі і Румыніі як аднаўленне справядлівасці, а ў самай Венгрыі — як нацыянальная трагедыя. Рэваншызм стаў адной з асноўных рыс міжваеннай дыктатуры Міклаша Хорці. Па выпадку заключэння дагавора ў краіне была абвешчана нацыянальная жалоба, усе афіцыйныя сцягі прыспушчаны аж да 1938 года. У школах вучні кожны дзень перад урокамі чыталі малітву аб ўз’яднанні Радзімы.

Пры актыўнай падтрымцы нацысцкай Германіі, Трыянонскі дагавор быў перагледжаны ў 1938—1940 гг.; былі прыняты Венскія арбітражы, паводле якіх Венгрыя вярнула сабе частку страчаных у 1920 г. земляў — поўнач Трансільваніі, поўдзень Славакіі і Закарпацкую Украіну. У 1941 г. у склад Венгрыі ўвайшла частка захопленай Германіяй Югаславіі (Ваяводзіна).

Пасля Другой сусветнай вайны ўсе гэтыя рашэнні былі адменены, і Венгрыя ў наш час ізноў існуе ў межах, вызначаных Трыянонскім дагаворам. За іх межамі застаюцца значныя нацыянальныя венгерскія меншасці (секеі ў Румыніі, гл. Венгерская аўтаномная вобласць, венгры Славакіі, Аўстрыі, Ваяводзіны, Украіне — галоўным чынам у Закарпацці). Пытанне суайчыннікаў час ад часу дыскутуецца ў палітыцы і 1990—2000-х гадоў — сур’езна ці ў папулісцкіх мэтах.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Італіі
Катэгорыя·Распад Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы ЗША
Катэгорыя·Гісторыя Харватыі
Катэгорыя·Гісторыя Славакіі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Партугаліі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Кітайскай Рэспублікі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Бельгіі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Югаславіі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Венгрыі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Грэцыі
Катэгорыя·Мірныя дагаворы
Катэгорыя·Гісторыя Чэхіі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Кубы
Катэгорыя·Дагаворы Францыі перыяду Трэцяй рэспублікі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Японіі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Польшчы
Катэгорыя·Гісторыя Украіны (1917—1991)
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Румыніі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Тайланда
Катэгорыя·Чэрвень 1920 года