wd wp Пошук:

Трытый

Тры́тый (сімвал 3H альбо T ад лацінскага Tritium) — радыеактыўны ізатоп вадароду з атамнай масай, роўнай тром (3,016049). Часам яго называюць звышцяжкі вадарод. Пры нармальным атмасферным ціску і тэмпературы трытый існуе ў выглядзе газу 3H2 (T2).

Ядро трытыю складаецца з аднаго пратону і двух нейтронаў, тым часам як звычайны атам вадароду, протый, мае толькі адзін пратон, а дэйтэрый — адзін пратон і адзін нейтрон.

Упершыню трытый быў атрыманы з дэйтэрыю ў 1934 годзе Эрнестам Рэзерфордам, які працаваў разам з Маркам Оліфантам і Полам Гартэкам.

Уласцівасці

Трытый — радыеактыўны элемент. У працэсе распаду пераўтвараецца ў гелій 3He з выпраменьваннем бэта-часціцы (сярэдняя энергія 6,5 кеВ, максімальная - 18,6 кеВ). Перыяд паўраспаду — 12,3 гады. Слабае бэта-выпраменьванне не здольнае пранікаць праз чалавечую скуру і нясе небяспеку чалавеку толькі, калі трытый трапляе ўсярэдзіну арганізму ў вялікай колькасці. Як і ў выпадку з вадародам, трытый адносна нязручны для ўтрымання: ён у той ці іншай ступені можа пранікаць і праз пластык, і праз гуму, і праз сталь.

Атрыманне

Трытый сустракаецца ў прыродзе, дзякуючы касмічнай радыяцыі, калі нейтроны з высокай энергіяй сутыкаюцца з атамамі дэйтэрыю ў зямной атмасферы.

Штучна атрымаць трытый магчыма, калі абстрэльваць літый 6Li нейтронамі ў атамным рэактары.

Вось некаторыя рэакцыі, шляхам якіх можна атрымаць трытый:

D + n → T + γ

{\displaystyle D+n\rightarrow T+\gamma }

\{\displaystyle D+n\rightarrow T+\gamma \}.

10

B + n → T +

8

B e + γ

{\displaystyle {}^{10}B+n\rightarrow T+{}^{8}Be+\gamma }

\{\displaystyle \{\}^\{10\}B+n\rightarrow T+\{\}^\{8\}Be+\gamma \};

6

L i + n → T +

4

H e + γ

{\displaystyle {}^{6}Li+n\rightarrow T+{}^{4}He+\gamma }

\{\displaystyle \{\}^\{6\}Li+n\rightarrow T+\{\}^\{4\}He+\gamma \}. Выкарыстанне

Трытый мае надзвычай важнае значэнне для рэакцыі тэрмаядзернага сінтэзу, паколькі рэакцыя дэйтэрыю з трытыем мае добрае сячэнне і высокі выхад энергіі:

D + T →

4

H e + n + 17 , 6 M e V

{\displaystyle D+T\rightarrow {}^{4}He+n+17,6MeV}

\{\displaystyle D+T\rightarrow \{\}^\{4\}He+n+17,6MeV\} Атамы ўсіх элементаў складаюцца з пратонаў і нейтронаў і адштурхоўваюць адзін аднаго, бо абодва маюць пазітыўны электрычны зарад. У выпадках надзвычай высокіх мільённых тэмператур, як напрыклад у ядры Сонца, некаторыя атамы набываюць такую хуткасць, што могуць пераўзыйсці сілы электрычнага адштурхоўвання і зліцца разам, фармуючы больш цяжкія атамы. Дэйтэрый і трытый - найлепшыя кандыдаты для такой рэакцыі, бо маюць усяго па адным пратоне.

Апрача патэнцыяльнага выкарыстання ў тэрмаядзерным рэактары, трытый цяпер выкарыстоўваецца ў біялогіі і медыцыне як радыеактыўны маркёр.

У індустрыі ён ужываецца ў малых колькасцях разам з фосфарам пры вырабе самаасвятляючых паверхняў (стрэлкі гадзіннікаў, дарожныя знакі і г.д.)

Зноскі

  1. 1 2 3 Audi G., Wapstra A. H., Thibault C. The AME2003 atomic mass evaluation (II). Tables, graphs, and references (англ.)  // Nuclear Physics A. — 2003. — Т. 729. — С. 337—676. — DOI:10.1016/j.nuclphysa.2003.11.003Bibcode2003NuPhA.729..337A
  2. 1 2 Audi G., Bersillon O., Blachot J., Wapstra A. H. The NUBASE evaluation of nuclear and decay properties // Nuclear Physics A. — 2003. — Т. 729. — С. 3—128. — DOI:10.1016/j.nuclphysa.2003.11.001Bibcode2003NuPhA.729….3A

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Радыяхімія
Катэгорыя·Ізатопы вадароду