wd wp Пошук:

Трунны партрэт

Трунны партрэт Станіслава Войшы
Трунны партрэт з Олькуша
Трунныя партрэты ў кафедральным саборы ў Познані

Трунны партрэт — рэалістычная выява нябожчыка, адзін з элементаў Castrum Doloris[de] (Замка пакут) — параднага ўзвышэння для труны падчас пахавальных цырымоній.

Трунныя партрэты (польск.: portret trumienny — труменныя) былі напісаныя на ліставай медзі або па ліставаму волаву. Гэтая форма жывапісу была найбольш распаўсюджана ў XVΙΙ і XVΙΙΙ стагоддзях сярод шляхты.

Пяці-, шасці — або сямігранная форма партрэта была звязана з формай лобнага боку труны, так як падчас жалобнай цырымоніі партрэт быў прымацаваны да труны з боку галавы нябожчыка.

З процілеглага боку былі прымацаваныя эпітафіі, з абодвух бакоў гербавыя шчыты.

Пасля пахавання партрэт прымацоўвалі на сцяне касцёла.

Самым старажытным з захаваных партрэтаў з’яўляецца партрэт караля Стэфана Баторыя (1586).

Трунныя партрэты з’яўляюцца характэрнай формай партрэта эпохі сарматызму.

Найбуйнейшая калекцыя трунных партрэтаў знаходзіцца ў музеі ў Мендзырэчы.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастацтва Польшчы
Катэгорыя·Пахавальныя традыцыі
Катэгорыя·Партрэт