wd wp Пошук:

Трум

Пагрузка бульдозера ў трум

Трум (ад нідэрл.: ’t ruim < het ruim’t ruim < het ruim — «памяшканне») — прастора ў [Корпус судна|корпусе судна] паміж дном (або другім дном) і вышэйлеглай палубай (або платформы)[1].

Трум выкарыстоўваецца для размяшчэння грузаў (на грузавых судах), запасаў, баласта, а таксама суднавых механізмаў. У залежнасці ад тыпу судна і яго памеру колькасць трумаў і іх прызначэнне можа змяняцца. Даўжыня трума на пасажырскіх судах вызначаецца ўмовамі непатапляльнасці. На грузавым судне трум падзелены папярочнымі пераборкамі на некалькі адсекаў, лік якіх залежыць ад даўжыні судна. Трум [Рэфрыжэратарнае судна|судна-рэфрыжэратара] аснашчаецца цеплаізаляцыяй і халадзільнай устаноўкай, а крышка трума робіцца параўнальна невялікай — каб паменшыць цеплавыя страты. На ваенных караблях трум падзелены воданепранікальнымі перагародкамі і запаўняецца снарадамі і запасамі. Загрузка і разгрузка трумаў адбываецца звычайна праз грузавыя люкі.[2]

Нумарацыя грузавых трумаў вырабляецца ад носа да кармы. Памяшканні ўнутры судна, размешчаныя вышэй трума, называюцца твіндэкамі.

Зноскі

  1. Трюм — Словарь морских терминов Корабел.(руск.)
  2. Трум (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дэталі караблёў
Катэгорыя·Марскія тэрміны