wd wp Пошук:

Тросліўка

Тро́сліўка, Гіжэнка[1] — рака ў Чэрыкаўскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 67 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Гіжня Чэрыкаўскага раёна. Вусце прыкладна за 2,5 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Гіжэнка (Слаўгарадскі раён). У нізоўі працякае праз старарэчча на пойме Проні. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Асноўны прыток — Усошка (злева).

Зноскі

  1. ЭПБ, 1986

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Чэрыкаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Слаўгарадскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Прытокі Проні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных