wd wp Пошук:

Трбоўле

Трбоўле[2] (славенск.: Trbovlje) — горад у цэнтральнай частцы Славеніі. Па дадзеных на 2012 год насельніцтва горада складала 14 977 чалавек; насельніцтва ўсёй абшчыны — 16 290 чалавек. Трбоўле знаходзіцца ў даліне Савы, за 5 км ад самой ракі і выцягнуты на сем кіламетраў уздоўж невялікага прытоку Савы Трбовельшыцы. За 50 км на паўднёвы захад знаходзіцца Любляна, за 25 км на паўночны ўсход — горад Цэле.

Трбоўле — развіты прамысловы горад, у якім размешчаны прадпрыемствы электраэнергетыкі, хімічнай, цэментнай прамысловасці, машынабудавання. Трбоўле лічыцца адным з самых забруджаных гарадоў краіны. У горадзе ёсць музей, які распавядае пра развіццё шахцёрскай справы і прамысловасці ў рэгіёне.

Зноскі

  1. Prebivalstvo - izbrani kazalniki, naselja, Slovenija, letnoStatistical Office of the Republic of Slovenia. Праверана 28 красавіка 2021.
  2. карта Славеніі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Славеніі