wd wp Пошук:

Транссахарскі газаправод

Транссахарскі газаправод пазначаны чырвоным колерам

Транссахарскі газаправод — праектуемы магістральны газаправод у Афрыцы. Пагадненне пра яго будаўніцтва было заключана 3 ліпеня 2009 года ў Абуджы поўным саставам краін, па якіх вызначана праходжанне трасы газаправода, — Алжырам, Нігерам і Нігерыяй. Прыродны газ павінен паступаць з радовішчаў у Нігерыі па трубаправодзе да Міжземнага мора, у якасці асноўнага атрымальніка газу прадугледжваюцца спажыўцы ў Еўрапейскім саюзе. Працягласць Транссахарскага газаправода перавысіць 4 тысячы кіламетраў, планаваная магутнасць — парадку 30 млрд м³ у год. Завяршэнне будаўніцтва было намечана на 2015 год. [1] [2]

Зноскі


  1. Deutsche Welle: Еўропа можа пазбавіцца адной з альтэрнатыў пастаўкам расійскага газу (04/07/2009) (руск.)
  2. Радыёстанцыя «Серебряный дождь»: выпуск навін 20.00 (03/07/2009) (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Будучыя падзеі
Катэгорыя·Газаправоды
Катэгорыя·Сахара
Катэгорыя·Транспарт у Нігерыі
Катэгорыя·Транспарт у Алжыры
Катэгорыя·Транспарт у Нігеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай