wd wp Пошук:

Тракадэро

Тракадэро (фр.: Trocadéro) — раён у 16 акрузе Парыжа, на беразе Сены, месца размяшчэння палаца Шаё.

Назва паходзіць ад вострава Тракадэро ў Кадыскім заліве каля паўднёвага ўзбярэжжа Іспаніі, дзе ў 1823 французскія войскі перамаглі ў бітве з ліберальнымі рэвалюцыянерамі і дапамаглі іспанскаму каралю аднавіць манархічны лад.

У 1867 узгорак Шаё ў раёне Тракадэро стаў месцам правядзення Сусветнай выстаўкі. Да Сусветнай выстаўкі 1878 тут быў пабудаваны палац Тракадэро для пасяджэнняў міжнародных арганізацый падчас выстаўкі. У 1937 палац Тракадэро быў знесены і заменены палацам Шаё, які захаваўся да нашых дзён.

Паміж палацам Шаё і берагам Сены размясціліся сады Тракадэро, галоўнай рысай якіх з’яўляецца так званы Варшаўскі фантан — доўгі басейн з дванаццацю 12-метровымі фантанамі, дваццацю чатырма меншымі фантанамі і дзесяццю воднымі аркамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Парыж
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96