wd wp Пошук:

Палац Шаё

Палац Шаё (фр.: Palais de Chaillot) быў пабудаваны па праекце Л. Буало, Ж. Карла і Л. Азема да Сусветнай выставы 1937 года на месцы палаца Тракадэро, які стаяў тут раней (Palais du Trocadéro). У палацы Шаё размясціліся некалькі музеяў: Музей чалавека, Музей флоту, Музей архітэктуры.

Архітэктура

Палац Шаё размешчаны ў 16-й акрузе Парыжа насупраць Эйфелевай вежы (на процілеглым беразе Сены) і ўяўляе сабой два велізарных павільёна, якія разыходзяцца дугамі у абодва бакі. Паміж павільёнамі знаходзіцца пляцоўка, з якой адкрываецца самы выгадны выгляд на Эйфелеву вежу. Акрамя таго тут пачынаецца садова-паркавы комплекс Тракадэро з лесвіцамі і самымі вялікімі фантанамі Парыжа.

На франтонах павільёнаў выгравіраваны словы паэта Поля Валеры:

" Il dépend de celui qui passe

Que je sois tombe ou trésor

Que je parle ou me taise

Ceci ne tient qu’à toi

Ami n’entre pas sans désir «

» Tout homme crée sans le savoir

comme il respire

Mais l’artiste se sent créer

Son acte engage tout son être

sa peine bien aimée le fortifie "

Палац Шаё ў мастацтве

Палац стаў месцам дзеяння шматлікіх фільмаў, такіх як «Сіко» (2007), «28 тыдняў праз» (2007), «Гадзіна пік 3» (2007), «Французскі пацалунак» (1995), «Чатырыста удараў» (1959) і іншыя.

Глядзіце таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Палацы Парыжа
Катэгорыя·XVI акруга Парыжа