wd wp Пошук:

Торэнс

Торэнс (англ.: Lake Torrens) — другое па велічыні салёнае бяссцёкавае рыфтавае возера Аўстраліі, у штаце Паўднёвая Аўстралія, размешчанае ў 345 км да поўначы ад Адэлаіды. Паказаная плошча возера вельмі ўмоўная, бо за апошнія 150 гадоў яно цалкам запаўнялася вадой толькі адзін раз.

Возера адкрыта Эдвардам Эйрам у 1839 годзе, наступныя 20 гадоў лічылася, што возера Торэнс — велізарнае плыткае салёнае возера ў форме падковы.

Зараз возера ўваходзіць у нацыянальны парк Возера Торэнс, для праходу ў які патрабуецца спецыяльны дазвол.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры Паўднёвай Аўстраліі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта