wd wp Пошук:

Эдвард Джон Эйр

Эдвард Джон Эйр (англ.: Edward John Eyre; 5 жніўня 1815-30 лістапада 1901) — англійскі даследчык Аўстраліі, губернатар Ямайкі.

Нарадзіўся 5 жніўня 1815 года ў мястэчку Уіпснейд (Бедфардшыр), аднак неўзабаве яго бацькі пераехалі ў Хорнсі (Ёркшыр), дзе Эдвард Джон Эйр быў ахрышчаны.

У 1833 годзе перасяліўся ў Аўстралію і заняўся авечкагадоўляй, якая, зрэшты, яму хутка надакучыла, і ён прысвяціў сябе вывучэнню прыроднага свету краіны і паходамі углыб кантынента.

У 1839 годзе Эйр здзейсніў сваё першае вялікае падарожжа. Пачаўшы шлях з Адэлаіды, ён падняўся па беразе заліва Спенсер да паўночнага яго ўскрайка і паглыбіўся ўнутр кантынента, дзе адкрыў горны хрыбет Фліндэрс і возера Торэнс. Далей ён яшчэ трохі прайшоў на поўнач і павярнуў на паўднёвы ўсход да Мурэю, па якім прайшоў да вусця.

У 1840 годзе Эйр распачаў новае вандраванне, задачай якога было правядзенне разведкі шляху да Перту на заходнім узбярэжжы кантынента. Падчас падарожжа ён выявіў, што возера Торэнс, за год да таго, вельмі шматводнае, практычна цалкам высахла. Прайшоўшы на поўнач яшчэ далей, чым у папярэдні раз, Эйр знайшоў яшчэ адно возера, пасля названае яго імем.

Зноскі

  1. 1 2 Edward John Eyre // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Edward John Eyre // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://adb.anu.edu.au/biography/eyre-edward-john-2032/text2507
  4. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бедфардшыры
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1815 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Падарожнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня