wd wp Пошук:

Торцін

Торцін — возера ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, за 2,2 км на ўсход ад г.п. Лельчыцы, у балоце Абознікі. Адносіцца да басейна ракі Убарць.

Плошча каля 0,23 км², даўжыня 0,83 км, найбольшая шырыня 0,39 км. Размешчана на месцы старога рэчышча Убарці. Праз возера працякае ручай, якім яно звязана з сістэмай меліярацыйных каналаў.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, сом, плотка і іншыя віды рыб.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Лельчыцкага раёна