Том Тыквер (ням.: Tom Tykwer [ˈtɪkvɐ], нар. 23 мая 1965, Вуперталь, Германія) — нямецкі рэжысёр, сцэнарыст, кампазітар.
Том Тыквер нарадзіўся 23 мая 1965 года ў Вупертале. У 11 гадоў зняў першы фільм на плёнку «Супер 8". З 1980 года працаваў у кінатэатрах. З 1988 года складальнік праграм групы кінатэатраў «Moviemento» у Берліне. З 1990 года зняў некалькі фільмаў, якія атрымалі досыць шырокую вядомасць у Германіі. Пасля выхаду фільма «Бяжы, Лола, бяжы» ў 1998 годзе дамогся міжнароднага прызнання.
У 2000 годзе выйшаў на экраны «Прынцэса і ваяр», а ў 2002 годзе - «Рай». Гэтыя фільмы зрабілі Тыквера адным з самых вядомых рэжысёраў не толькі ў Германіі, але і ў Еўропе.
У верасні 2006 года адбылася прэм’ера фільма «Парфумер: Гісторыя аднаго забойцы» па матывах знакамітага рамана П. Зюскінда «Парфумер». Бюджэт фільма склаў каля 65 млн. долараў, вельмі вялікі для еўрапейскага кіно.