Том Рыген (англ.: Tom Regan; нар. 28 лістапада 1938, Пітсбург, Пенсільванія, ЗША) — амерыканскі філосаф.
Прафесар філасофіі Універсітэта Паўднёвай Караліны. Вядомы як абаронца правоў жывёл.
Аўтар 4 кніг пра правы жывёл.
Паводле канцэпцыі («носьбітаў жыцця») Т. Рыгена, калі правы чалавека даюцца ўсім людзям незалежна ад магчымасці абстрактна мысліць, то лагічна было б надзяліць правамі і жывёл. Канцэпцыя ўплывала на развіццё ўяўленняў пра правы жывёл.