wd wp Пошук:

Том Веселман

Том Веселман (англ.: Tom Wesselmann; 23 лютага 1931, Цынцынаці — 17 снежня 2004, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак і графік.

Жыццё і творчасць

У 1948—1951 гадах вучыўся ў каледжы Хірам, у аднайменным мястэчку штата Агая, затым, з 1951 года вывучаў псіхалогію ва ўніверсітэце Цынцынаці. Падчас Карэйскай вайны служыў у войску (у 1954-54 гадах), у гэты час пачаў маляваць — перш коміксы. Дэмабілізаваўшыся, паступае ў Акадэмію мастацтваў Цынцынаці, у 1956—1959 працягвае навучанне ў нью-ёркскай Школе мастацтваў і архітэктуры Купер-Юніён. Першая персанальная выстава адбылася ў 1961 годзе ў галерэі Тэнеджэр, Нью-Ёрк. Мастак памёр ва ўзросце 73 гадоў ад сардэчнай недастатковасці.

Т. Веселман у пачатку сваёй творчай кар’еры захапляўся экспрэсіянізмам, затым пісаў свае карціны ў стылі поп-арт, быў адным з найбуйнейшых прадстаўнікоў гэтага напрамку. Матывацыю для сваіх прац, якія паказваюць у асноўным аголенае жаночае цела ў розных сэксуальных палажэннях, Мастак знаходзіў у рэкламных матэрыялах 60-х — 70-х гадоў XX стагоддзя — у постарах, праспектах, плакатах, кінематографе. Пачынаючы з 1983 гады ён працаваў і па метале, выразаў свае малюнкі на металічных плітах лазерным промнем.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122463757 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 https://www.tomwesselmannestate.org/about/biography/
  4. https://web.archive.org/web/20081211114657/http://www.independent.co.uk:80/news/obituaries/tom-wesselmann-698366.html
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  7. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цынцынаці
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 снежня