wd wp Пошук:

Томаш Сівак

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сівак. Томаш Сівак (чэшск.: Tomáš Sivok; нар. 15 верасня 1983, Пельгржымаў, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, цэнтральны абаронца ізраільскага клуба «Дынама» з Чэске-Будзеёвіцаў і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец футбольных школаў клубаў «Слован» (Каменіцы-над-Ліпай) і «Дынама» (Чэске-Будзеёвіцы). Прафесійную кар’еру пачаў у 2000 годзе ў клубе «Дынама», у 2002 годзе перайшоў у пражскі клуб «Спарта», у складзе якога пасля двойчы перамагаў у чэмпіянаце Чэхіі і тройчы ў Кубку Чэхіі. У 2003 годзе, на правах арэнды, ненадоўга вярнуўся ў «Дынама», аднак, ужо з 2004 года зноў гуляў за «Спарту», а ў верасні 2005 года стаў яе капітанам. У студзені 2007 года перайшоў у італьянскі «Удзінезэ», падпісаўшы кантракт на 4,5 года, сума трансферу склала 2,5 млн еўра. Аднак, ужо праз год, у студзені 2008 года, на правах арэнды, зноў вярнуўся ў «Спарту», а ў маі 2008 года яго трансфер выкупіў стамбульскі «Бешыкташ».

У чэрвені 2015 года падпісаў кантракт з іншым турэцкім клубам — «Бурсаспорам». У ліпені 2017 года перайшоў у ізраільскі клуб «Макабі» з Петах-Тыквы.

У верасні 2019 года вярнуўся ў «Дынама» з Чэске-Будзеёвіцаў.

Міжнародная

У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Чэхіі дэбютаваў 3 верасня 2005 года ў матчы супраць зборнай Румыніі.

Дасягненні

«Спарта»:

«Бешыкташ»:

Асабістае жыццё

Томаш абраўся шлюбам з Міхаэлай Шахловай 9 сакавіка 2009 года ў Стамбуле[3]. У пары ёсць дзіцё, якога клічуць Андрэ Томаш.

Зноскі

  1. Tomás Sivok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tomáš Sivok // FBref.com
  3. «Sivok’tan en güzel imza» Архівавана 18 красавіка 2013.. ligtv.com.tr.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Удзінезэ
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Футбалісты Чэхіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Спарта Прага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Бурсаспор
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Макабі Петах-Тыква
Катэгорыя·Ігракі ФК Бешыкташ
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чэхіі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Чэске-Будзеёвіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пельгржымаве