wd wp Пошук:

Томас Харт Бентан

Томас Харт Бентан (англ.: Thomas Hart Benton; 15 красавіка 1889, Неоша, Місуры — 19 студзеня 1975, Канзас-Сіці, Місуры) — амерыканскі мастак. Разам з Джонам Сцюартам Керы і Грантам Вудам — ​​адзін з галоўных прадстаўнікоў амерыканскага рыджыяналізму і муралізму.

Жыццё і творчасць

Томас Бентан нарадзіўся ў заможнай сям’і дэпутата палаты прадстаўнікоў ЗША і адваката, дзед яго быў сенатарам ЗША (таксама Томас Харт Бентан). Дзяцінства прайшло як у Місуры, так і ў сталіцы краіны Вашынгтоне.

Насуперак планам бацькі, які спадзяваўся на палітычную кар’еру для сына, Бентан абраў жывапіс. Маці падтрымлівала яго фінансава і маральна, каб ён мог займацца мастацтвам. Юнаком ён супрацоўнічаў з мясцовай газетай Joplin American (Місуры), маляваў для яе карыкатуры і коміксы. У 1907 годзе Бентан паступіў у чыкагскі Інстытут мастацтваў, а ў 1909 годзе з’ехаў у Парыж, дзе вучыўся ў Акадэміі Жуліяна. У Парыжы Бентан пазнаёміўся з некаторымі амерыканскімі і мексіканскімі мастакамі, сярод якіх былі Дыега Рывера і Стэнтан Макдональд-Райт, прадстаўнік сінхрамізму ў жывапісе. Пад уплывам Райта ў творах Бентана таксама адчуваюцца элементы сінхрамізму.

Пасля вучобы ў Еўропе, Бентан у 1912 годзе вярнуўся ў Нью-Ёрк. Падчас Першай сусветнай вайны ён служыў у ВМС ЗША і быў накіраваны ў Норфалк, штат Віргінія. Тут займаўся стварэннем асляпляльнага (ахоўнага) камуфляжу для амерыканскіх караблёў.

Пасля заканчэння вайны выкладаў у школе Ліга студэнтаў-мастакоў Нью-Йорка. Сярод яго вучняў у канцы 1920-х — пачатку 1930-х гадоў быў Джэксан Полак.

У 1922 годзе яго жонкай становіцца італьянская імігрантка Рыта П’ячэнцу, з якой ён пражыў амаль 53 гады.

У 1935 годзе Бентану было даручана стварыць серыю фрэсак для Капітолія штата Місуры ў Джэферсан-Сіці. Фрэскі пад назвай «Сацыяльная гісторыя Місуры» ўяўляюць сабой 13 панэляў са сцэнамі заснавання і гісторыі штата Місуры. Ён пасяліўся ў Канзас-сіці і заняў пасаду выкладчыка ў Мастацкім інстытуце.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Thomas Hart Benton
  3. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/6658
  4. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  5. Thomas Hart Benton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Памерлі ў Місуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Місуры
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня