wd wp Пошук:

Томас Баес

То́мас Ба́ес (англ.: Reverend Thomas Bayes [beɪz]; 1702 - 17 красавіка 1761) — англійскі матэматык і прэсвітэрыянскі святар, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1742).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1702 годзе ў Лондане. Навучаўся дома, ў 1719 годзе паступіў у Эдынбургскі ўніверсітэт. Затым Баес дапамагаў бацьку праводзіць службу, а неўзабаве, у 30-х гадах, сам стаў святаром у прэсвітэрыянскай царкве. У 1752 годзе ён выйшаў у адстаўку; памёр у 1761 годзе.

Дасягненні

Матэматычныя інтарэсы Баеса адносіліся да тэорыі імавернасцей. Ён сфармуляваў і развязаў адну з асноўных задач гэтага раздзела матэматыкі (тэарэма Баеса). Праца, прысвечаная гэтай задачы, была апублікавана ў 1763 годзе, ужо пасля яго смерці. Формула Бэйеса, якая дае магчымасць ацаніць імавернасць падзей эмпірычным шляхам, грае важную ролю ў сучаснай матэматычнай статыстыцы і тэорыі імавернасцей. Іншая буйная яго праца - “Нарысы да рашэння праблемы дактрыны шанцаў». Выкарыстоўваемая тэрміналогія: баесаўская імавернасць, баесаўская сетка даверу, баесаўская ацэнка рашэння, і г. д.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Thomas Bayes

Літаратура

А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн., ТетраСистемс, 2007. — С. 543.

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Матэматыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1761 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1702 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Матэматыкі XVIII стагоддзя