wd wp Пошук:

Толас

Скарбніца Атрэя ў Мікенах
Скарбніца Атрэя з боку калідора — дромаса
Ільвіная магіла(ням.) бел. ў Мікенах

Толас, фолас (стар.-грэч.: θόλοςθόλος) у старажытнагрэчаскай архітэктуры(руск.) бел. — круглае ў плане збудаванне (святыня, грабніца, помнік, музычная зала), часта з каланадай. Калі ва ўнутраным памяшканні ёсць калоны або паўкалоны, то яны не адносяцца да таго ж ордару, што і вонкавыя калоны. У грэчаскую эпоху толасы часта былі культавымі будынкамі (напрыклад, асклепіён(руск.) бел. у Эпідаўры(руск.) бел.), аднак у даэліністычную эпоху храмамі не з’яўляліся. Роберт Грэйвс адзначае, што грэчаскія падземныя толасы, якія выкарыстоўваліся для зносін з духамі, былі занесены з Палестыны, і, на яго думку падобным свяцілішчам карысталася Аэндорская чараўніца(руск.) бел., якая згадваецца ў Бібліі[1]. У ваколіцах Эйн-Дора(англ.) бел. (Аэндора(руск.) бел.) знаходзіцца скальная пячора-толас, якую лічаць тым месцам, дзе па клічы аэндорскай чараўніцы Саулу з’явіўся дух Самуіла[2].

Як тып магільняў, падземныя і падкурганныя толасы, збудаваныя метадам ступеністага (несапраўднага) скляпення, выціснулі ў XVI—XV стст. да н.э. мікенскія шахтавые грабніцы. У XVIXII стст. да н.э. толасы былі распаўсюджаныя на Крыце, у Грэцыі (напрыклад, толас у Эпідаўры (360330 да н.э., архітэктар Паліклет Малодшы), у Дэльфах (пачатак IV стагоддзя да н . э., Феадор з Факеі) і на заходнім узбярэжжы Малай Азіі.

Найбольш грандыёзныя толасы (дыяметр і вышыня да 14 м) XIV стагоддзя да н.э. адкрыты ў Мікенах. У Фесаліі і на Крыце толасы будавалі яшчэ ў VIII ст. да н.э. Вядомыя падкурганныя толасы VIIVI стст. да н.э. у Этрурыі і V—IV стст. да н.э. у Фракіі. Апошнім блізкія склепы керчанскіх Залатога кургана і Царскага кургана (IV стагоддзе да н.э.).

У выглядзе толасаў таксама часта будаваліся пахавальныя камеры мегалітычных калідорных грабніц(руск.) бел. (напрыклад, «сесе» на востраве Пантэлерыя(руск.) бел. ў Міжземным моры) або памяшканні, прызначаныя для жылля і абароны (нурагі, талаёты(руск.) бел.).

Зноскі

  1. Роберт Грэйвс. Мифы Древней Греции. — м: Прогресс, 1992. — С. 140.
  2. Аэндор // Библейская энциклопедия архимандрита Никифора. — М., 1891—1892.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты паводле тыпаў
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты
Катэгорыя·Грабніцы
Катэгорыя·Тыпы старажытнагрэчаскіх храмаў