Несапраўднае скляпенне — прыём мура ў архітэктуры, пры якім утвараецца падабенства звужанай, скляпенчатай столі.
Быў вядомы яшчэ ў Старажытным Егіпце. Этрускі выкарыстоўвалі клінчатыя аркі і несапраўдныя скляпенні ў VII—VI ст. да н.э. У адрозненне ад сапраўднага скляпення, якое ўпершыню з’явілася ў Старажытным Рыме, пры якім вялікая частка камянёў вісіць у паветры, падпіраецца суседнімі і замыкаецца замковым каменем наверсе, у несапраўднаым скляпенні ўсе камяні мура ляжаць адзін на адным, так, што іх цэнтры цяжару не выходзяць за межы вертыкальнай праекцыі мура.
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі. Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |