wd wp Пошук:

Таўстаколле

Таўстако́ллевозера ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 41 км на паўночны ўсход ад горада Столін, за 8 км на паўночны захад ад аграгарадка Альшаны, на пойме ракі Прыпяць.

Плошча паверхні 0,067 км². Даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 4,8 км.

Возера старычнага тыпу. Знаходзіцца ва ўрочышчы Таўстаколле на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Басейн Прыпяці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Столінскага раёна