wd wp Пошук:

Таіса Мікалаеўна Бондар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бондар. Таі́са Бо́ндар (20 лютага 1945, Рудзенск, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 19 снежня 2005, Мінск) — беларуская празаік , перакладчык.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў сям’і рабочых. У 1967 годзе скончыла факультэт англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Настаўнічала ў г. Фэлешць (Малдова). У 1977 годзе вярнулася ў Беларусь. у 1978-81 гадах загадвала аддзелам выяўленчага мастацтва, архітэктуры і вытворчай эстэтыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1981 года — загадчык аддзела культуры, адказны сакратар, а з 1985 года намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларусь». У 2002-05 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Лiтаратура i Мастацтва».

Творчасць

У друку з вершамі выступіла ў 1970. Выдала зборнікі паэзіі «Захапленне» (1974), «Акно ў восень» (1977), «…І голас набыла душа» (вершы і паэмы, 1980), «Святочны снег» (вершы, паэма, 1981), «Чырвоны месяц года» (вершы і паэмы, 1985), «Спадчынны боль» (1987), «Адна» (1989), «Хачу назваць цябе каханым» (1991), «Адна» (1989), «Час душы, мой час вячэрні…» (1995). У яе паэтычных зборніках трывожны роздум над таямнічасцю жаночай душы, лёсам і шчасцем жанчыны, светлыя і трагічныя ноты, «летуценні пра… недасяжны свет».

Аўтар кніг апавяданняў «Сінія яблыкі» (1984), аповесцей «Час, калі нас любілі» (1988), аповесцей і апавяданняў «Паветраны замак на дваіх» (1990). Уздымае праблемы сучаснай сям’і, адказнасці перад людзьмі і часам, спасціжэння сэнсу жыцця. Партрэт Ефрасінні Полацкай і яе драматычнай эпохі стварыла ў рамане «Спакуса» (1989). Раман «Ахвяры» (1992) пра складаныя перыпетыі жыцця ахвяр культу асобы і іх нашчадкаў, якіх хвалюе не лёс Айчыны, а свой інтарэс. Таксама былі выдадзены кнігі, «Бог зусім побач. Старонкі дзённіка» (2000), «Імем Айца і Сына» і раман-містэрыя «Павуцінне» (2004).

Перакладала з малдаўскай (Г. Віеру «Імя тваё», 1986), румынскай і англійскай моў. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1978.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі з румынскай мовы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Рудзенскай сярэдняй школы
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рудзенску
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта