wd wp Пошук:

Таццяна Расціславаўна Рамза

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рамза. Таццяна Расціславаўна Рамза (нар. 1966) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2016), прафесар.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура»[2].

Выкладае на Філалагічным факультэце БДУ, з 1999 года — беларускую мову замежнікам. У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Безасабовыя сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (навуковы кіраўнік Леанід Іванавіч Бурак), у 2016 годзе — доктарскую дысертацыю «Беларускае гутарковае маўленне: фанетычны і лексіка-граматычны аспекты».

Навуковая дзейнасць

Вывучае сінтаксіс сучаснай беларускай мовы, вуснае гутарковае маўленне, выкладанне беларускай мовы як замежнай. Тэма кандыдацкай дысертацыі — «Безасабовыя сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове», тэма доктарскай дысертацыі — «Беларускае гутарковае маўленне: фанетычны і лексіка-граматычны аспекты». Аўтар і ўкладальніца падручнікаў беларускай мовы для замежнікаў, у тым ліку для японцаў[3][4].

Аўтар больш як 100 навуковых публікацый[5].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. Таццяна Рамза, Philology.BY
  3. Замежнікі пасля БДУ гавораць з беларускім акцэнтам, Радыё Свабода, 18 сакавіка 2016 г.
  4. «Спрабуйма!» — у Японіі выйшаў пачатковы курс беларускай мовы для японцаў ФОТА(недаступная спасылка), Наша Ніва, 8 сакавіка 2016 г.
  5. Таццяна Рамза, Філалагічны факультэт БДУ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў