wd wp Пошук:

Таццяна Равяка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Равяка. Таццяна Равяка (нар. 17 студзеня 1968, Салігорскі раён) — беларуская праваабаронца.

Адна з першых праваабаронцаў Беларусі, удзельнічала ў стварэнні сучаснай праваабарончай супольнасці. З 2010 па 2018 гады ўзначальвала Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава — была прэзідэнтам БДПЧ[1].

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў пасёлку Мірны, але жыла яна там зусім нядоўга, бо бацькі пераехалі ў Салігорск[2]. Вучылася на філалагічным факультэце БДУ. У 1991 годзе прыйшла на працу ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Разам з Алесем Бяляцкім удзельнічала ў стварэнні праваабарончанчага цэнтра «Вясна». У 2006 годзе паступіла на Вышэйшы міжнародны курс па абароне правоў чалавека ў Варшаве. Была прэзідэнтам Беларускага дома правоў чалавека ад сакавіка 2010 года да скасавання гэтай пасады ў ліпені 2018. Выступала як эксперт на тэлеканале «Белсат»[3]. У 2014 годзе як прадстаўніца праваабаронцаў Беларусі ўдзельнічала ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку[4].

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Iнтэрв’ю Таццянай Равяка на сайце Фонда дамоў правоў чалавека
  2. nashaniva.by
  3. belsat.eu
  4. spring96.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Праваабаронцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе