wd wp Пошук:

Таццяна Міхайлаўна Яршова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яршова.

Таццяна Міхайлаўна Яршова (нар. 13 лістапада 1952, Рыга) — беларуская артыстка балета. Народная артыстка Беларусі (1992).

Біяграфія

У 1971 годзе скончыла Рыжскае харэаграфічнае вучылішча (педагогі — Валянцін Бліноў(руск.) бел. і Марына Сізава).[1] Пасля сканчэння вучылішча працавала ў тэатры оперы і балета Латвіі(руск.) бел..

З 1976 года — салістка, з 1990 года[2] — педагог-рэпетытар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі.

Творчасць

Танцоўшчыца класічнага плана. Яе творчую індывідуальнасць вызначаюць эмацыянальная выразнасць, тонкі густ, музыкальнасць, адчуванне стылю. Сярод партый на беларускай сцэне: Адэта — Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн-сюіта[ru]» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Раймонда («Раймонда[ru]» А. Глазунова), Нэле («Ціль Уленшпігель» Я. Глебава), Жызэль («Жызэль[ru]» А. Адана), Сільфіда («Сільфіда[ru]» Х. Левенскольда), Фрыгія («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Ліза («Ліза і Кален[ru]» Ф. Герольда[ru]), Блудніца («Карміна Бурана[ru]» на музыку К. Орфа), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная[ru]» І. Стравінскага), Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева) і інш.

Узнагароды

Зноскі

  1. РУССКИЕ ЛАТВИИ
  2. 1 2 ТАТЬЯНА ЕРШОВА на афіцыйным сайце Вялікага тэатра Беларусі
  3. ЕРШОВА ТАТЬЯНА МИХАЙЛОВНА на сайце «КИНО-ТЕАТР.РУ»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рызе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Асобы