wd wp Пошук:

Таццяна Антонаўна Сакалюк

Таццяна Антонаўна Сакалюк (23 красавіка 1932, в. Хідры, Кобрынскі павет, Палескае ваяводства — 28 студзеня 2009) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачала ў 1951 годзе у родным калгасе «Зара» (цяпер СВК «Узыходзячая зара») Кобрынскага раёна, дзе працавала да сыходу на пенсію. З 1963 года працавала аператарам па адкорму жывёл на свінагадоўчым комплексе калгаса.

Неаднаразова выбіралі дэпутатам раённага і сельскага Савета народных дэпутатаў.

Узнагароды

За высокія дасягненні ў працы узнагароджана медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970). Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года за дасягнутыя поспехі ў выкананні планаў вытворчасці і нарыхтовак прадуктаў жывёлагадоўлі прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Дэпутаты раённых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе