У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жыгалка. Таццяна Іосіфаўна Жыгалка (1 жніўня 1919, Мінск — ?) — Герой Сацыялістычнай працы (1958).
З 1952 года старшыня калгаса «Перамога» (Рудзенскі раён), з 1958 года старшыня Рудзенскага райвыканкама, з 1960 года старшыня калгаса «XVI партз’езд» (Пухавіцкі раён). З 1967 года дырэктар магазіна ў Мінску.
Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі, укараненне дасягненняў навукі і перадавога вопыту. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1967), намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР (1964—1967).