wd wp Пошук:

Тахаў

Та́хаў (чэшск.: Tachov [ˈtaxof], был. ням.: Tachau) — горад на захадзе Чэшскай Рэспублікі, у Пльзенскім краі. Размешчаны ў 59 кіламетрах на захад ад Пльзеня. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёна Тахаў. Насельніцтва — 12 676 чалавек (2012 год)[1].

Гісторыя

Назва горада паходзіць ад імя Татамір (чэшск.: Tatomir), скарочана Тах (Tach).

Першая згадка пра Тахаў датуецца 1115 годам. У 1131 годзе згадваецца пра замак каля вёскі Тахаў. У другой палове XIII стагоддзя, падчас кіравання Пржэмысла Отакара II вакол замка фарміруецца горад Тахау. Каля 1300 года горад быў абнесены крапасной сцяной, якая захаваліся да нашых дзён у досыць добрым стане.

Падчас Гусіцкіх войнаў у сцен горада некалькі разоў адбываліся бітвы каталікоў з іх праціўнікамі. Падчас кіравання сямейства Лосі (Losy) стары замак быў перабудаваны ў палац, якім у XVIIXX стст. валодалі Віндзішгрэцы.

У 1869 годзе ў горадзе жыло 5433 чалавекі, большасць з якіх — немцы. У 1874 годзе была пабудавана чыгунка Тахаў — Плана, якая пазней была падоўжана да Домажліцаў. Да 1930 года насельніцтва Тахава павялічылася на 7 000 чалавек.

У 1938 годзе горад у складзе Судэцкай вобласці быў далучаны да Трэцяга рэйха, у 1945 годзе вызвалены амерыканскімі войскамі. Пасля выдання Дэкрэтаў Бенеша горад і яго наваколля пакінула 20 тысяч судэцкіх немцаў; Тахаў практычна спусцеў. У 1950 годзе ў горадзе жыло 4073 чалавекі, а мяжа 1930 года была перасягнута толькі ў 1960-х гадах.

Насельніцтва

Дынаміка колькасці насельніцтва горада:

Год 1869 1880 1890 1900 1910 1921 1930
Насельніцтва 5433 5572 5680 6590 7814 7902 8189
Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2009
Насельніцтва 4843 5606 8435 11 847 12 833 12 696 13 010

Славутасці

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Тахаўскі палац

Зноскі

  1. Český statistický úřad

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Пльзенскага края
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта