wd wp Пошук:

Тахар Рахім

Тахар Рахім (фр.: Tahar Rahim; нар. 4 ліпеня 1981, Бельфор, Францыя) — французскі акцёр алжырскага паходжання, лаўрэат прэміі «Сезар» 2010 года за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме «Прарок».

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Арана, Алжыр. У падлеткавым узросце глядзеў па некалькі фільмаў у дзень. Пачынаў захапляцца спортам, затым праграмаваннем, але ўрэшце рэшт вырашыў прысвяціць сябе кіно.

Падчас вучобы ва Універсітэце Поля Валеры (Манпелье) стаў галоўным героем дакументальнага фільма «Тахар, студэнт», паказанага на тэлеканале France 5.

У 2005 годзе пераехаў у Парыж і некаторы час вывучаў драматычнае мастацтва ў акцёрскай лабараторыі пад кіраўніцтвам Элен Зідзі-Шэруі. Паралельна ён працаваў на фабрыцы і падзарабляў у начным клубе.

У сярэдзіне 2006 года Тахар Рахім заключыў кантракт з агентам і неўзабаве быў запрошаны ў папулярны тэлесерыял «Абшчына», сцэнарыстам якога быў Абдэль Рауф Дафры. У той час Дафры ўжо напісаў першы варыянт сцэнарыя пра турэмнае жыццё, які збіраўся прапанаваць Жаку Адзіяру.

Ролю непісьменнага арабскага падлетка з няшчаснай сям’і, які трапляе ў турму і вучыцца жыць па яе законах, дасталася Рахіму не адразу — пробы доўжыліся тры месяцы. Жак Адзіяр неаднаразова падкрэсліваў, што шукаў на ролю Маліка Эль-Джэбены акцёра-дэбютанта, яшчэ не вядомага гледачам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1025347684 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. Tahar Rahim // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://english.al-akhbar.com/node/2311
  5. http://www.kustendorf-filmandmusicfestival.org/2012/great-acting-achievements/61-tahar-rahim/
  6. http://www.nytimes.com/2010/08/01/movies/01spring.html
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Акцёры Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» найлепшаму акцёру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Тэрыторыя Бельфор