Тасіра Міфунэ (1 красавіка 1920 — 24 снежня 1997) — вядомы японскі акцёр.
Тасіра Міфунэ атрымаў званне лепшага артыста на фестывале ў Венецыі.
Медыцынская драма «Чырвоная барада» (1965) па рамане Сюгора Ямамота «Шпіталь Чырвонай барады» стала апошняй працай Курасавы з Тасіра Міфунэ ў галоўнай ролі.
Тасіра Міфунэ, які да гэтага часу актыўна здымаўся і ў іншых японскіх рэжысёраў, сярод якіх былі і настаўнікі і вучні Курасавы, не мог мірыцца з павольнымі (што было звязана з грунтоўнасцю) тэмпамі працы Курасавы. Лаўрэат Венецыянскага кінафестывалю ў намінацыі Лепшы акцёр (другую ўзнагароду ён атрымае менавіта за «Чырвоную бараду») вырашыў стварыць сваю ўласную фірму «Міфунэ прадакшн». Пазней, Міфунэ скажа пра супрацоўніцтве з Курасавай: «З усяго, што я зрабіў, я не ганаруся нічым, апроч роляў, сыграных для яго».