wd wp Пошук:

Тарас Канстанцінавіч Хадкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хадкевіч. Тарас Канстанцінавіч Хадкевіч (7 сакавіка 1912, Шайтарава, Дрысенскі павет — 14 жніўня 1975, Мінск) — беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык, публіцыст[2]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1947).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Полацкім педагагічным тэхнікуме (1927—1929), потым — у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце. З’яўляўся членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк».

Працаваў у газетах «Чырвоная Полаччына» (1929—1931), «Чырвоная змена» (1933—1934), «Звязда» (1936—1941).

Служыў у Чырвонай Арміі (1934—1936). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў якасці камандзіра ўзвода прымаў удзел у баях пад Вялікімі Лукамі, Тарапцом. У канцы верасня 1941 г. быў паранены і трапіў у палон. Удзельнічаў у інтэрнацыянальным руху Супраціўлення на тэрыторыі Германіі. Тройчы ўцякаў з палону (апошні раз, на пачатку мая 1945 г., паспяхова).

Пасля вайны працаваў у газетах «Звязда» (1945—1950), «Літаратура і мастацтва» (1950—1951), літаратурным кансультантам СП БССР (1953—1972). Член СП СССР з 1947 г.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.

Ушанаванне памяці

Верхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка носіць імя Т. К. Хадкевіча.

Літаратурная дзейнасць

Упершыню выступіў у друку ў 1925 г. з вершамі (часопіс «Малады араты»).

Раманы

Кнігі для дзяцей

Публіцыстыка

Пераклады

Пераклаў на беларускую мову «Апавяданні» (1955), «У Амерыцы» М. Горкага (1952) і раман А. Чайшвілі(руск.) бел. «Лело» (1953).

Зноскі

  1. 1 2 Хадкевич Тарас Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Хадкевіч Тарас // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 557—558.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Публіцысты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага каледжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 14 жніўня
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрысенскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Асобы