wd wp Пошук:

Таполя сівая

Таполя сівая[3] (Populus ×candicans) — від роду Таполя (Populus). Від уваходзіць у секцыю Tacamahaca. Паводле сайтаў ITIS і Soortenbank.nl P. Candicans лічыцца сінонімам віду Populus balsamifera [4][5]. Сайт The PlantList лічыць таксон Populus x candicans самастойным гібрыдным відам[6].

Апісанне

Лістападнае дрэва родам з усходу Канады і ўсходу ЗША. Яно расце тут адносна хутка і можа дасягаць вышыні ад 11 да 24 метраў. Лісце мохава-зялёнага колеру, лісце чарговае. Цвіценне з мая па чэрвень. Насенне вырабляе вясной.

Экалогія

Дрэвы аддаюць перавагу сонечным месцам і свежай і вільготнай глебе. Субстрат павінен быць суглінкавым або супясчаным. Яны добра пераносяць тэмпературу да −45  °С.

Таксанамія

Від Таполя сівая ўваходзіць у род Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).

  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 25—35 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Таполя    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Таполя сівая
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Выкарыстанне

Дэкаратыўная каштоўнасць P. candicans заключаецца ў асноўным у яго водары. Сорт, які звычайна выкарыстоўваецца ў садах, — гэта Populus candicans ‘Aurora’. Ён мае стракатае лісце.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Populus candicans
  4. ITIS
  5. Soortenbank.nl
  6. The plantList P. x candicans
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Таполя
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання