wd wp Пошук:

Танзанійскі шылінг

500 Танзанійскіх шылінгаў серыі 2011 г.

Танзані́йскі шы́лінг (суахілі і анг.: shilling код ISO 4217: TZS) — афіцыйная валюта Танзаніі з 1966 года. Шылінг дзеліцца на 100 сенці. Разам з шылінгам у краіне вельмі папулярнай валютай з’яўляецца Долар ЗША.

Скарачэнне

Звычайна Танзанійскі шылінг пішуць у форме х/у , дзе х — азначае шылінга, а у — сенці. Знак роўнасці ці рыска азначае нуль. Напрыклад, 50 сенці пішуць “=/50”, ці “-/50”, а 100 шылінгаў пішуць “100/=”, ці “100/-“.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Валюты
Катэгорыя·Танзанія
Катэгорыя·Афрыканскія валюты