.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}
Тамбо́ра[3] — стратавулкан у Інданезіі на востраве Сумбава.
Вывяржэнне вулкана ў красавіку 1815 года — наймацнейшае вулканічнае вывяржэнне ў рэгістраванай гісторыі чалавецтва (магнітуда VEI 7).
Магнітуда[4] 10,1. Энергія выбуху 1027 эрг. Аб’ём выкінутага матэрыялу 50—185 км³ (найбольш верагодна, больш за 100 км³).
Перад вывяржэннем вышыня вулкану была прыкладна 4000 м. Ажыўленне вулканічнай дзейнасці пачалося не пазней за 1812 год, калі былі заўважаны газавыя струмені каля вяршыні.
Першыя магутныя выбухі адбыліся 5 красавіка 1815 г. Іх гук быў чутны на адлегласці да 1400 км. Хмары вулканічнага попелу закрылі неба над вялікай тэрыторыяй. Масіўныя выпаданні попелу адбыліся на астравах Сумбава, Ламбок, Балі, Мадура, Ява.
Наступныя магутныя выбухі адбыліся 10, 11, 12 красавіка 1815 г. Яны адчуваліся на адлегласці да 1800 км. Неба над тэрыторыяй да 500 тыс. км² было цалкам закрытая хмарамі попелу. Камяні вагой да 5 кг выкідаліся з кратэра на адлегласць болей за 40 км. На востраве Ламбок слой попелу дасягнуў 60 см. Палі і сады на тэрыторыі выпадання попелу былі цалкам знішчаны.
Вышыня вулкана зменшылася да 2850 м, утварылася кальдэра 6×6,5 км, глыбінёю 700 м. Загінула 92 тыс. чал., з іх 10 тыс. непасрэдна ў час выбухаў, а 82 тыс. у выніку неўраджаю і голаду.