wd wp Пошук:

Тамаш Гесэ

Малюнак абклада Слуцкага Евангелля. 1866

Тамаш Гесэ (Гесэ Іван (Ян) Хрыстафоравіч; 1807 — 1870?) — мастак-партрэтыст і педагог, тытулярны саветнік.

Біяграфія

Вучыўся ў Віленскай мастацкай школы ў Яна Рустэма і Яна Дамеля. З сярэдзіны 1830-х гг. жыў у Слуцку. У 18371868 гг. выкладаў маляванне ў Слуцкай мужчынскай гімназіі[1]. Зрабіў значны ўклад ва ўдасканаленне методыкі навучання маляванню і чарчэнню. Пад яго кіраўніцтвам зрабіў першыя крокі па засваенню партрэтнага мастацтва будучы акадэмік партрэтнага жывапісу К. Карсалін.

Займаўся таксама музыкай, вядомы як флейтыст і віяланчаліст. Цікавіўся краязнаўствам, праводзіў археалагічныя даследаванні(руск.) бел. ў ваколіцах Слуцка. Валодаў значным зборам малюнкаў Яна Дамеля. Сабраў таксама цікавую археалагічную калекцыю, многа прадметаў слуцкай старасвеччыны, аднак яго калекцыя загінула ў пажары 1860 года.

Творчасць

Творчая спадчына мастака на сёння амаль невядома. Яго малюнкі на пачатку XX ст. захоўваліся ў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча.

Зноскі

  1. Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 5. — 64 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Слуцкай гімназіі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай мастацкай школы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Віяланчалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Постаці Слуцка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Флейтысты Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1807 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1870 годзе