wd wp Пошук:

Тамашоўскі сельсавет

Тамашо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2007 г. вёска) Тамашоўка.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Камароўскі сельсавет у складзе Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Камароўка. 10 сакавіка 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тамашоўка. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Тамашоўскі[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Брэсцкага раёна. 8 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпінкаўскага сельсавета, населеныя пункты Багданы, Барысы, Дамброўка, Лашнева, Ліпінкі, Падлужжа, Шыкілі перададзены ў падпарадкаванне Дамачаўскага пассавета[2].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 7 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Камароўкавёска407225025
Орхававёска226225025
Прыбарававёска462225023
Рыцецвёска11225025
Селяхівёска74225023
Тамашоўкааграгарадок1131225025
Харсывёска102225023

У 1976 годзе скасавана вёска Станіславоўка[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2413 чалавек[4], з іх 81,1 % — беларусы, 13,6 % — украінцы, 4,4 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Тамашоўскі сельсавет