wd wp Пошук:

Тамара Уладзіміраўна Казак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казак.

Тамара Уладзіміраўна Казак (нар. 31 мая 1957, в. Орля, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі псіхолаг. Доктар псіхалагічных навук (Расія, 2012; Беларусь, 2013), прафесар (2015). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі псіхалагічных навук (2003).

Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Дэфекталогія», 1985), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (аспірантура, 2000), Цвярскі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, 2012).

Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 2010, факультэт камп’ютарнага праектавання, кафедра інжынернай псіхалогіі і эрганомікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: псіхалогія працы; інжынерная псіхалогія; эрганоміка; сацыяльная псіхалогія.

Бібліяграфія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы