wd wp Пошук:

Тамара Мікалаеўна Шыманская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыманская. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Папова.

Тамара Мікалаеўна Папова (у дзявоцтве Шыма́нская; 27 лютага 1948, в. Вялікая Мядзвядка, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская вяслярка-байдарачніца. Заслужаны майстар спорту СССР (1970). Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі (1998). Выдатнік адукацыі Беларусі (1998).

Біяграфія

Скончыла ў 1971 годзе Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, у 1975 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры. З 1969 спартсмен-інструктар Спорткамітэта Беларусі, з 1977 старшы трэнер комплекснай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Мінскага абласнога савета добраахвотнага спартыўнага таварыства (ДСТ) «Буравеснік». З 1985 года інструктар-метадыст Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства па водных відах спорту, з 1989 года дырэктар спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па веславанні на байдарках і каноэ ДСТ «Працоўныя рэзервы».

У 19901993 гадах начальнік Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі ДСТ «Працоўныя рэзервы», з 1994 года галоўны трэнер па веславанні на байдарках і каноэ Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту Міністэрства адукацыі Беларусі. З 1991 года член Нацыянальнага алімпійскага камітэта. З 1990 года член прэзідыума Асацыяцыі каноэ Беларусі. Суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі (1994). З 1999 года інструктар Параалімпійскага камітэта Беларусі, з 2001 года галоўны трэнер Дырэктарата нацыянальных каманд Міністэрства спорту і турызму Беларусі па інваспорце.

Спартыўная дасягненні

Чэмпіёнка свету (1970, Капенгаген) на байдарцы-чацвёрцы, сярэбраны (1970) і бронзавы (1971, Бялград) прызёр на байдарцы-двойцы. Чэмпіёнка свету і Еўропы (1973, г. Тамперэ, Фінляндыя) на байдарцы-чацвёрцы. Абсалютная чэмпіёнка Еўропы (1969, Масква) на байдарцы-адзіночцы, байдарцы-двойцы, байдарцы-чацвёрцы. Чэмпіёнка СССР на байдарцы-адзіночцы (1969), байдарцы-двойцы (1969, 1970), байдарцы-чацвёрцы (1972), у эстафеце 4 х 500 м на байдарцы-адзіночцы (1973). Усе перамогі дасягнуты на дыстанцыі 500 м.

З 1994 года праводзіцца міжнароная рэгата на прыз Шыманскай.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Чэмпіёны СССР па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі фізічнай культуры і спорту Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»