wd wp Пошук:

Тамара Аляксандраўна Дубкова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубкова. Тамара Аляксандраўна Дубкова (13 студзеня 1936, г. Полацк) — беларускі музыказнавец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998).

Біяграфія

Скончыла ў 1958 годзе Беларускую кансерваторыю па класе тэорыі музыкі, у 1959 годзе па класе фартэпіяна. У 1959—1992 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.

Член Беларускага саюза кампазітараў‎ з 1961 года.

Навуковая дзейнасць

Даследуе жанравыя, стылёвыя асаблівасці сучаснай беларускай музыкі, ладавыя, меладычныя сістэмы народных песень і іх увасабленне ў творчасці беларускіх кампазітараў («Новыя тэндэнцыі ў беларускай музыцы 70—80-х гг.», 1993; «Беларуская сімфонія», 1974). На падставе больш чым 10 тыс. узораў даследавала (з Л. М. Салавей) жанр балады як асобную музычна-паэтычную стылявую з’яву ў беларускім фальклоры («Балады», кн. 1—2, 19771978). Выступае як музычны крытык. Аўтар сцэнарыяў тэлефільмаў «Жыцця вымярэнні» (1983), «Мая васьмідзясятая восень» (2001), «Дзесяць споведзяў» (2002), фільма-оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова (1984), радыё і тэлеперадач. Адзін з аўтараў кнігі «Музычны тэатр Беларусі» (кн. 2, 4; 1993, 1997).

Узнагароды

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998).

Літаратура

Спасылкі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 14 лютага 2022.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Музычныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Музыказнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных