wd wp Пошук:

Тамара Іванаўна Нікалаева

Нікалаева-Апіёк Тамара Іванаўна (нар. 18 сакавіка 1943, в. Ляды Чэрвеньскага раёна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1972). Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Біяграфія

У 1966 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра і кіно» (курс У. А. Маланкіна).

З 1966 па 1974 год працавала ў складзе трупы Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

З 1975 года — у Купалаўскім тэатры.

Атрымала вядомасць як выканаўца глыбока псіхалагічных, тэмпераментых роляў, спалучаных з пяшчотай і лірызмам. У сталай творчасці зарэкамендавала сябе таксама як камедыйная актрыса.

Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Муж — мастак-жывапісец Мікалай Апіёк.

Асноўныя ролі

У Гродзенскім абласным драматычным тэатры

У тэатры імя Янкі Купалы

Зноскі

Літаратура

Навуменка, В. Т. Нікалаева-Апіёк Тамара Іванаўна / В. Т. Навуменка, М. І. Гарэцкая // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мн., БелЭН, 2003. — С. 216.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне