Тала́нт (стар.-грэч.: τάλαντον, літаральна “вага”) — адзінка масы і абменнага разліку у старажытным свеце.
У Старажытным Рыме вага таланта была роўная масе вады ў стандартнай амфары (1 кубічны фут)[2].
Ад слова “талант” паходзіць слова “талент”. Паводле Новага Запавета, Ісус Хрыстос апавядаў прыпавесць аб чалавеку, які даў сваім рабам на захаванне таланты[3]. Адсюль у хрысціянстве распаўсюдзілася атаесамленне таланта з дарам божым.