wd wp Пошук:

Тайра Лундгрэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лундгрэн.

Тайра Караліна Лундгрэн (шведск.: Tyra Carolina Lundgren; 9 студзеня 1897 — 20 лістапада 1979) — шведская мастачка і скульптар; працавала з керамікай і шклом, а таксама з тэкстылем.

Біяграфія

Нарадзілася 9 студзеня 1897 года ў Стакгольме ў сям’і прафесара ветэрынарыі Джона Лундгрэна і яго жонкі Эдыт Оберге.

Пасля сямі гадоў навучання ў сярэдняй школе Djursholms samskola яна паступіла ў Стакгольмскую школу мастацтва і дызайну, дзе навучалася ў 19141918 гадах.

У 19181922 гадах з’яўлялася студэнткай Каралеўскай акадэміі Мастацтваў таксама ў Стакгольме, а ў 19201921 гадах Тайра патрапіла ў Еўропу, дзе навучалася скульптуры ў Антона Ханака ў Вене і жывапісу ў Андрэ Лота ў Парыжы. У сталіцы Францыі яна таксама наведвала акадэмію «‎Гранд-Шам’ер».

Атрымаўшы мастацкую адукацыю, Тайра Лундгрэн жыла і працавала ў Францыі і Італіі да 1940 года, пасля чаго, у сувязі з пачаткам Другой сусветнай вайны, вярнулася ў Швецыю. Яна супрацоўнічала з многімі еўрапейскімі керамічнымі кампаніямі і шклянымі заводамі. У Швецыі працавала ў керамічнай майстэрні S:T Eriks Lervarufabrikerі і на фарфоравай фабрыцы Lidköpings porslinsfabrik у Лідчэпінгу, дзе разам з Эйнарам Фарсетам распрацавала калекцыю тавараў для дома.

У 19241937 гадах яна працавала з фінскай фабрыкай Arabia, з перапынкамі на паездкі ў Рым і Парыж. Вярнуўшыся на радзіму, Тайры прапанавалі працу ў якасці мастака ва ўласнай студыі на фарфоравай фабрыцы Густаўсберг, дзе яна працавала да 1950 года. Лундгрэн таксама выканала шэраг работ для студыі царкоўнага тэкстылю Licium у Стакгольме.

Большасць яе работ выканана з абпаленай керамікі або бронзы. Важнай тэмай скульптурных твораў Лундгрэн сталі жывёлы, перш за ўсё яна праславілася фігуркамі птушак. Акрамя Швецыі яе мастацтва прадстаўлена ў музеях Еўропы і Паўночнай Амерыкі. У апошнія гады жыцця ў яе была студыя ў мястэчку Фідэ муніцыпалітэта Готланд, і яна ахвяравала калекцыю сваіх карцін мастацкаму музею Готланда. У 1950 годзе Тайра Лундгрэн была ўзнагароджана медалём Litteris et Artibus.

Памерла 20 лістапада 1979 года ў Стакгольме.

Галерэя

Крыніцы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Tyra C Lundgren — 1917.
  2. 1 2 3 Hedvig Eleonora kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0006/C I/36 (1895-1897), bildid: 00012313_00320, sida 324 Праверана 26 ліпеня 2019.
  3. 1 2 3 yra Carolina Lundgren 1897-01-09 — 1979-11-20 Konstnär, formgivare, skribent Праверана 18 лістапада 2020.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. 1 2 Tyra Karolina, f. 1897 i Hedvig Eleonora Stockholms stad // Swedish Census 1900 — Riksarkivet. Праверана 26 ліпеня 2019.
  6. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 26 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптары Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швецыі