wd wp Пошук:

Тадэвуш Сулістроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сулістроўскі. Тадэвуш Сулістроўскі (каля 1745 — 15 верасня 1791) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала (? — да 6 сакавіка 1761), стольніка ашмянскага, і Іааны з Білевічаў (?—не пазней 1790). Меў брата Ігнація.

У 1764 годзе ўдзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Далучыўся да Барскай канфедэрацыі. З 1776 года шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 17811782 гадах член задворнага асэсарскага суда, у 17821784 і 17861788 гадах член Пастаяннай Рады. Пасол на соймы 1776 і 1782 гадоў.

Меў значныя маёнткі ў Ашмянскім павеце (Вішнева, Камаі, Жукаўшчына, Казінец, Чарняты і інш.).

Памёр у Вішневе. Пахаваны ў касцёле Яна Хрысціцеля ў Камаях.

Узнагароды

Кавалер ордэна Св. Станіслава (1784).

Сям’я

5 сакавіка 1777 года ў Вільні пабраўся шлюбам з Брыгідай Іаанай з Лапацінскіх (17591814). З ёй меў аднаго сына і дзвюх дачок:

Зноскі

  1. Tadeusz Sulistrowski h. Lubicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Род Сулістроўскіх
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1745 годзе
Катэгорыя·Барскія канфедэраты
Катэгорыя·Сулістроўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1791 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 15 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Памерлі ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных