wd wp Пошук:

Тадэвуш Айдукевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Айдукевіч. Тадэвуш Айдукевіч (польск.: Tadeusz Ajdukiewicz; 1852, горад Вялічка Малапольскага ваяводства, Польшча — 9 студзеня 1916, Кракаў) — польскі мастак, стрыечны брат мастака Зыгмунта Айдукевіча.

Біяграфія

У 1868—1873 гадах вучыўся ў кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў па класе жывапісу ў Уладзіслава Лушчкевіча. Далей працягнуў мастацкую адукацыю ў мюнхенскай і венскай акадэміях мастацтваў, дзе яго выкладчыкамі былі О. Зейц і А. Вагнер. Таксама займаўся ў студыі мастака-баталіста Юзэфа Бранта.

З шматлікіх падарожжаў на Усход вынес каханне да арыентальнага жанру. Працаваў у якасці прыдворнага жывапісца, рабіў партрэты на заказ. Аўтар партрэтаў скульптара Уладзіслава Радзікоўскага, мастака Казіміра Альхімовіча акторак Гелены Маджэеўскай, Гелены Марсэла-Паліньскай, паляўнічага партрэта Канстанціна Браніцкага, конных партрэтаў кайзера Франца Іосіфа I (1885, 1891), кронпрынца Рудольфа (1889), Анджэя Патоцкага (1881).

Таксама вядомы краявіды Татраў.

У 1914 годзе, з пачаткам Першай сусветнай вайны, уступіў у польскія легіёны, якія ўваходзілі ў склад аўстра-венгерскай арміі. Загінуў у баі пад Кракавам 9 студзеня 1916.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143836056 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Tadeusz Ajdukiewicz
  3. Tadeusz Ajdukiewicz // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Tadeusz Ajdukiewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143836056 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта