wd wp Пошук:

Тадэвуш Івіньскі

Тадэвуш Івіньскі (польск.: Tadeusz Iwinski; нар. 28 кастрычніка 1944 г., Пястаў) — польскі палітык, намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах парламента Польшчы. Абраны ў Сойм Рэспублікі Польшча 25 верасня 2005 года, атрымаўшы 9734 галасоў у 35-м Ольштынскім раёне, кандыдат ад спіса дэмакратычнага левага Альянсу .

Быў членам Сойма 1991—1993 гадоў, Сойма 1993—1997 гадоў, Сойма 1997—2001 гадоў і Сойма 2001—2005 гадоў, член польскай Аб’яднанай рабочай партыі (1967—1990).

У 1968 годзе ён атрымаў ступень магістра ў хіміі Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта, пазней вучыўся на факультэце журналістыкі і паліталогіі ў Варшаўскім універсітэце, У 1973 годзе Тадэвуш Івіньскі атрымаў званне PhD у вобласці міжнародных адносін. У 1981 год атрымаў ступень дацэнта Найвысокай школы сацыяльных навук Цэнтральнага Камітэта камуністычнай польскай Аб’яднанай працоўнай партыі. У 1977—1978 гадах у Гарвардскім універсітэце атрымваў стыпендыю па Міжнародных даследаваннях і паменах (IREX). У 80-я гады працаваў ва ўніверсітэце ААН у Токіа. Пасля вяртання ў Польшчу выкладаў у ўніверсітэце Варміі і Мазур у Ольштыне, у 1999 годзе стаў прафесарам універсітэта. Івінскі браў удзел у працы інстытутаў краін Афрыкі, Азіі і Акіяніі, быў членам Камітэта палітычных навук польскай Акадэміі навук[1]. У наш час ён уваходзіць у склад Савета кіраўнікоў Асацыяцыі еўрапейскіх парламентароў з краінамі Афрыкі (AWEPA)[2].

Адносіны з эсперанта

Івіньскі пачаў вывучаць эсперанта ў юнацкасці, апроч гэтага ён ведае яшчэ 11 моў. У 2008 годзе ён падтрымаў ініцыятыву польскага эсперантыста Гдыні адзначыць 100-гадовы юбілей Усеагульнай асацыяцыі эсперанта (UEA)[3].

Са жніўня 2012 года ён з’яўляецца чальцом польскай парламенцкай групы, што падтрымвае эсперанта (PGAE) у польскім парламенце.

Працы

Узнагароды

Ордэн Крыжа Terra Mariana класа II (Эстонія, 2002)

Зноскі

  1. Tadeusz Iwiński prof. dr hab Архівавана 9 мая 2011.
  2. AWEPA Архівавана 16 лістапада 2006.
  3. T. Iwiński na konferencji «125 lat języka esperanto» — Tadeusz IWIŃSKI

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 1 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 7 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 6 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польшчы
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 2 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 3 склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Члены ПАРП
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 4 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 5 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе