wd wp Пошук:

Сітцаўскі дуб-волат

Сітцаўскі дуб-волат

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. дуб-волат. Сі́тцаўскі дуб-волат — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння у вёсцы Сітцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Дрэва дуба звычайнага. Узрост каля 500 гадоў. Вышыня складае 26 м, дыяметр 2 м. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.

Ствол дуба

Паводле народнага падання, пад дубам адпачываў нацыянальны герой Беларусі і Польшчы Тадэвуш Касцюшка. Сітцаўскаму дубу-волату прысвечана «Балада пра дуб саўгаса Сітцы» народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Сітцы
Катэгорыя·Дрэвы-помнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Дубы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Славутасці Докшыцкага раёна